Беларуская Служба

Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ

13.08.2022 10:11
У выніку аварыі тры чалавекі атрымалі лёгкія траўмы. 
Месца ДТЗ Крыніца: Facebook STRAŻ Zbuczyn

Тры чалавекі пацярпелі ў выніку аварыі аўтобуса ў Хромне, што пад Седльцамі. На аўтобусе з Тэрэспаля праз Варшаву ў Познань ехалі 47 грамадзян Беларусі, у тым ліку двое кіроўцаў. Аварыя здарылася раніцаю 13 жніўня. Падрабязнасці здарэння паведаміла прэсавы сакратар паліцыі Седльцаў Агеншка Сверчэўска:

-Кіроўца аўтобуса з'ехаў у кювет. У выніку ДТЗ тры чалавекі атрымалі лёгкія траўмы. Аднаго траўмаванага пасля аказання медычнай дапамогі ўжо выпісалі з лякарні. Кіроўца ў момант аварыі быў цвярозы.

На дадзены момант паліцыя завяршае агляд месца ДТЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса заснуў за стырном.

iar/эж