Беларуская Служба

Прэм'ер паабяцаў 1 млн злотых за інфармацыю аб вінаватых у забруджванні Одры

13.08.2022 14:13
Прычынай экалагічнай катастрофы на Одры, хутчэй за ўсё, стала незаконнае скідванне шкодных рэчываў.
Żołnierze i strażacy usuwają martwe ryby z Odry w okolicy Słubic
Żołnierze i strażacy usuwają martwe ryby z Odry w okolicy Słubic PAP/Lech Muszyński

Падчас прэс-канферэнцыі ў Гожуве-Велькапольскім кіраўнік польскага ўрада заявіў, што прычынай экалагічнай катастрофы на Одры, хутчэй за ўсё, стала незаконнае скідванне шкодных рэчываў. Пры гэтым прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі аʼявіў, што за дапамогу ў пошуку патэнцыйных злачынцаў будзе прызначана грашовае ўзнагарода:

-Мы ўзгаднілі з кіраўнікам МУС і паліцыі прызначэнне спецыяльнай узнагароды, каб як мага хутчэй раскрыць асобы тых, хто зʼяўляецца вінаватым у гэтым злачынстве супраць навакольнага асяроддзя.

Пазней у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ўдакладнілі, што ўзнагарода за інфармацыю аб вінаватых у забруджванні Одры складзе 1 млн злотых (прыкладна 215 тысяч еўра).

iar/эж

За атручаную Одэр звольненыя кіраўнікі «Польскіх водаў» і Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя

12.08.2022 19:12
 «Dінаватых у гэтым скандале, у гэтым экалагічна буйным злачынстве мы хочам знайсці і пакараць максімальна жорстка».