Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Распрацоўваем канцэпцыю, якая дазволіць адмаўляць у візах грамадзянам РФ

14.08.2022 13:47
Пра візавыя абмежаванні для грамадзянаў РФ ужо абвесцілі Эстонія, Літва, Латвія, Чэхія, Славаччына, Данія і Балгарыя.
    ()
Рускія акупанты ва Украіне (ілюстрацыя)Крыніца: Shutterstock/eanstudio

Польшча працуе над распрацоўкай канцэпцыі, якая дазволіць адмаўляць расіянам у візах, паведаміў PAP намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык. «Мы можам чакаць рашэння па гэтым пытанні ў бліжэйшыя тыдні», дадаў палітык.

Міністр замежных справаў Чэхіі Ян Ліпаўскі, якая цяпер старшынствуе ў ЕЗ, хоча абмеркаваць пытанне аб агульным прыпыненні выдачы візаў для грамадзянаў Расіі на сустрэчы міністраў замежных справаў ЕЗ, якая адбудзецца ў Празе ў канцы жніўня. Да такога рашэння заклікаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У МЗС Польшчы паведамілі, што краіна выступае за пашырэнне санкцый ЕЗ, асабліва ў частцы прыпынення пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян РФ. Аднак не ўсе краіны Супольнасці падтрымліваюць такія крокі. «Супраць гэтага выступаюць асноўныя краіны-члены, у тым ліку ФРГ, Францыя і Нідэрланды», – заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Ваўжык.

Нагадаем, пра візавыя абмежаванні для грамадзянаў РФ ужо абвесцілі Эстонія, Літва, Латвія, Чэхія, Славаччына, Данія і Балгарыя.

pap/эж

Уладзімір Зяленскі: Нельга ператварыць Еўропу ў супермаркет

13.08.2022 17:12
Зяленскі раскрытыкаваў цяперашнюю еўрапейскую візавую палітыку у дачыненні да грамадзян РФ.