Беларуская Служба

Выстава «Бел-чырвона-белы» – сімвал польскай салідарнасці з беларусамі

14.08.2022 17:08
Выставу плаката можна паглядзець да 4 верасня на агароджы Каралеўсккіх Лазенак у Варшаве.
Плакаты пераможцы Л.Вялічка/radyjo.net

Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы запрашае на выставу плакатаў пад акрытым небам, узнагароджаных на конкурсе «Бел-чырвона-белы». Прадстаўніца Цэнтру Ёана Банцэроўска заявіла, што выстава – сімвал салідарнасці з беларускім народам, які ўсё яшчэ змагаецца за дэмакратыю і незалежнасць сваёй краіны. Яна нагадала, што два гады таму ў Беларусі адбыліся сфальсіфікаваныя выбары, якія выклікалі моцны супраціў беларускага грамадства і палякі пра гэта памятаюць:

- Гэтыя творы тычацца таго, што адбылося, беспрэцэдэнтнай мабілізацыі беларускага грамадства на абарону свабоды і дэмакратычны пераменаў. З дапамогай гэтых плакатаў мы хочам ушанаваць памяць герояў гэтага паўстання, прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, якія часта дагэтуль падвяргаюцца пераследу, знаходзяцца ў зняволенні або былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

Конкурс «Бел-чырвона-белы» ініцыяваны Цэнтрам нацыянальнай культуры сумесна з Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны і Міністэрствам замежных спраў. Гэты праект падтрымала лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская.

На конкурс паступіла 243 работы з розных краін, у тым ліку з нееўрапейскіх. Журы прысудзіла 3 прэміі і 14 ганаровых грамат. Многія з узнагароджаных работ утрымліваюць разборлівы графічны сімвал, інтэграваны ў колеры гістарычнага сцяга Беларусі, які цяпер з'яўляецца сімвалам беларускай апазіцыі.

iar/эж

«Мы не мяса!» У Варшаве адкрылася выстава плакатаў «Бел-чырвона-белы» (ФОТА)

09.08.2022 15:22
Гэта выстава плакатаў, якія ўдзельнічалі ў аднайменным конкурсе на плакат, прысвечаны падзеям жніўня 2020 году.

У Варшаве папаўняецца экспанатамі Музей вольнай Беларусі

11.08.2022 16:01
Музей вольнай Беларусі адкрыўся ў Варшаве на вуліцы Фоксаль, 11.

Беларуская актывістка ва Украіне: Украінцы з цяжкасцю вераць у тое, як жудасна рэжым Лукашэнкі распраўляецца з праціўнікамі вайны

11.08.2022 16:27
У Львове праходзіць выстава «Кольори білоруської революції», прысвечаная беларускім палітвязням, звязаным з Украінай.