Беларуская Служба

Анджэй Дуда падзякаваў польскім жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю

15.08.2022 14:10
Прэзідэнт адзначыў, што летась краіна была пад пагрозай, і гэта была не толькі міграцыйная пагроза.
        .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і галоўнакамандуючы Генеральнага штабу ген. Раймунд Анджэйчакфота: PAP/Paweł Supernak

Прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў польскім жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю. Падчас святкавання Дня Войска Польскага ён сказаў, што яны прадэманстравалі рашучасць усяму свету.

Прэзідэнт адзначыў, што летась краіна была пад пагрозай, і гэта была не толькі міграцыйная пагроза.

- Мы, палітыкі, якія прымалі тады рашэнні, паціху казалі паміж сабою пра тое, што гэта не з’яўляецца асобнай акцыяй. Мы лічылі, што гэта частка шырэйшага плану, які ажыццяўляюць тыя, хто варожа ставіцца да Польшчы, варожа ставіцца да еўрапейскай супольнасці.

Анджэй Дуда дадаў, што калі б не супраціў жаўнераў і афіцэраў на мяжы, цяжка было б прадбачыць наступствы «гэтай гібрыднай атакі, якую здзяйсняе беларускі рэжым, безумоўна, у супрацы з Масквой».

IAR PR/нг