Беларуская Служба

Забарона на кантакт з водамі Одры, хутчэй за ўсё, будзе падоўжаны

16.08.2022 11:32
Падаўжэнне забароны пасля 18 жніўня залежыць у тым ліку ад вынікаў праверкі і аб наяўнасці мёртвай рыбы ў рацэ.
Ачышчэнне ОдрыPAP/Marcin Bielecki

Забарона на кантакт з водамі Одры, хутчэй за ўсё, будзе падоўжана, заявіў у аўторак у эфіры TVN24 Збігнеў Багуцкі, ваявода Заходняга Памор'я. Ён адзначыў, што падаўжэнне забароны пасля 18 жніўня залежыць у тым ліку ад вынікаў праверкі і аб наяўнасці мёртвай рыбы ў рацэ.

Збігнеў Багуцкі расказаў, што да гэтага часу вылаўлена 45 тон мёртвай рыбы. Ён дадаў, што ў Одры ёсць і здаровая рыба. На пытанне, колькі можа спатрэбіцца для аднаўлення экасістэмы ракі, ён адказаў, што «сёння ніхто не можа сказаць, які маштаб экалагічнага крызісу».

Заходнепаморскаму ваяводу таксама задалі пытанне аб далейшых магчымых рашэннях адносна забароны на выкарыстанне вод Одры, якая цяпер абавязвае да чацвярга, 18 жніўня.

«Вядома, магчыма, гэтая забарона будзе падоўжаная. Мне трэба будзе паглядзець, як будзе выглядаць сітуацыя на рацэ Одра сёння, як заўтра і паслухаць голас спецыялістаў. Але калі б вы мяне сёння спыталі, то, хутчэй за ўсё, гэтая забарона будзе падоўжаная», – сказаў Багуцкі. На пытанне, як доўга, ён адказаў, што на некалькі дзён, «каб быць цалкам упэўненым, што жыццё, здароўе і бяспека жыхароў бяспечныя і што гэтая хваля, якая нясе забруджванне і выклікае гібель рыбы, прайшла.

ав

Тысячы рыб атруціліся ў выніку забруджвання ракі Одры ў Ніжнесілескім і Любускім ваяводствах

10.08.2022 15:10
Да гэтага часу вылаўлена некалькі дзясяткаў тон мёртвай рыбы.

На рацэ Одра ў Польшчы адбылася экалагічная катастрофа

12.08.2022 13:27
У выніку атручання ў рацэ загінулі тоны рыбы.