Беларуская Служба

Польскія памежнікі затрымалі кур'ераў, якія перавозілі нелегальных мігрантаў

16.08.2022 15:10
Гэта грамадзяне Украіны, Малдовы і Турцыі, якія разам перавозілі сямнаццаць нелегалаў.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

Пяць гэтак званых кур'ераў, якія перавозяць нелегалаў, затрымалі супрацоўнікі Памежнай службы ў Падляшскім ваяводстве каля мяжы з Літвой і Беларуссю. Гэта грамадзяне Украіны, Малдовы і Турцыі, якія разам перавозілі сямнаццаць нелегалаў.

Як паведаміў у аўторак Падляшскі аддзел памежнай аховы, на мяжы з Літвой прайшлі тры затрыманні. У мястэчку Гжыбіна функцыянеры затрымалі для праверкі аўтамабіль на польскіх рэгістрацыйных нумарах, у якім двое ўкраінцаў перавозілі пяцярых грамадзян Афганістана.

У Пакуначы, дзе аперацыю праводзілі памежнікі з Сейнаў разам з польскай паліцыяй, яшчэ адзін украінец на ўкраінскіх нумарах вёз чацвёра афганцаў. У Рутцы быў затрыманы грамадзянін Турцыі, які перавозіў пяць іранцаў.

Таксама курʼера затрымалі на мяжы з Беларуссю. Супрацоўнікі памежнай заставы ў Шудзялове агледзелі аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Малдовы. Аказалася, што ён падабраў трох сірыйцаў, якія нелегальна перайшлі мяжу.

«Усе іншаземцы не мелі дакументаў, якія даюць права на законны ўезд і знаходжанне ў нашай краіне», – паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

Паводле статыстыкі Падляшскага аддзелу Памежнай службы, сёлета яго супрацоўнікі затрымалі 203 г.зв. курʼеры, якія падазраюцца ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы. 133 справы тычыліся мяжы з Беларуссю, 70 участкаў польска-літоўскай мяжы.

ав

У панядзелак праз мяжу з Беларуссю ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 13 замежнікаў

16.08.2022 09:50
Гэта былі, між іншым, грамадзяне Егіпта, Сірыі і Ірана, гаворыцца ў зводцы Памежнай службы за мінулыя суткі.