Беларуская Служба

Амбасада ЗША ў Варшаве: ЗША ўнясуць 68 мільёнаў долараў у Сусветную харчовую праграму

17.08.2022 19:02
Такім чынам Вашынгтон хоча прадухіліць сусветны харчовы крызіс, пераконваюць амерыканскія дыпламаты.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасада ЗША ў Варшаве паведаміла, што Злучаныя Штаты Амерыкі ўнясуць 68 мільёнаў долараў у Сусветную харчовую праграму ААН для закупкі ўкраінскага збожжа. Такім чынам Вашынгтон хоча прадухіліць сусветны харчовы крызіс.

«Мы абавязваемся падтрымліваць харчовую бяспеку найбольш уразлівых слаёў насельніцтва і заклікаем усе краіны зрабіць тое ж самае», – напісалі амерыканскія дыпламаты ў Твітары.

IAR/аз

Амбасадар ЗША ў Польшчы: Злучаныя Штаты падтрымліваюць свабодную і дэмакратычную Беларусь

09.08.2022 18:17
«ЗША сталі на бок тых, хто патрабуе захавання правоў чалавека ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій у Беларусі».

Выведка Вялікабрытаніі: Чарнаморскі флот Расіі не кантралюе Чорнага мора

16.08.2022 08:54
Паведамляецца, што Чарнаморскі флот Расіі цяпер займае надзвычай абарончую пазіцыю пасля страт, якія ён панёс.