Беларуская Служба

«На дадзены момант Польшчы не пагражае радыяцыйная катастрофа»

23.09.2022 14:37
Дзеянні МУС маюць выключна прэвентыўны характар, запэўніў упаўнаважаны ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы.
Упаўнаважаны польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын PAP/Mateusz Marek

Упаўнаважаны польскага ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn) запэўніў, што на дадзены момант Польшчы не пагражае радыяцыйная катастрофа. Падчас прэс-канферэнцыі ў Канцылярыі прэм’ера Станіслаў Жарын падкрэсліў, што Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі павінна разглядаць таксама менш верагодныя сцэнары, а перадача таблетак ёдзістага калію раённым пажарным камандам гэта выключна прэвентыўныя меры:

- Калі б мы зрабілі гэта без паведамлення грамадства, то напэўна ўзніклі б сумневы. Гэта меры на выпадак радыяцыйнай пагрозы. Зараз такой пагрозы няма, але яна можа з'явіцца. Таму Пажарная служба была забяспечаная адпаведнымі сродкамі.

На мінулым тыдні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі перадало ў раённыя штаб-кватэры Пажарнай службы ў Польшчы таблеткі ёдзістага калію ў сувязі з баявымі дзеяннямі ў рэгіёне Запарожскай АЭС ва Украіне і пагрозай абстрэлаў атамнай электрастанцыі.

Станіслаў Жарын таксама заявіў, што неабходна ўмацоўваць суверэнітэт інфармацыйнай прасторы Польшчы. Ён дадаў, што гэтае пытанне трэба разглядаць як пагрозу для Польшчы, асабліва з боку Расіі.

IAR /аз

Станіслаў Жарын: Расія рыхтуецца да наступнага этапу агрэсіі

21.09.2022 19:45
Упаўнаважаны ўраду па бяспецы інфармацыйнай прасторы кажа, што на вайне пакуль пералом не адбыўся.