Беларуская Служба

Эксперт: Кітай, хутчэй за ўсё, не прызнае расійскіх псеўдарэферэндумаў

23.09.2022 16:45
Улады Кітая ў чарговы раз заклікалі Расію і Украіну пачаць дыялог, які прывядзе да ўрэгулявання канфлікту.
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і міністр замежных спраў Кітая Ван І PAP/EPA/RUSSIAN FOREIGN MINISTRY PRESS SERVICE HANDOUT

Эксперт Польскага інстытута міжнародных справаў доктар Марцін Пшыходняк(Marcin Przychodniak) лічыць, што Кітай, хутчэй за ўсё, не прызнае псеўдарэферэндумаў аб далучэнні акупаваных тэрыторыяў Украіны да Расіі. Ён нагадаў, што ранейшыя дзеянні Расіі ва Украіне – анексія Крыму ў 2014 годзе і прызнанне самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, таксама не былі афіцыйна прызнаныя Кітаем:

- Хутчэй за ўсё, Кітай афіцыйна не прызнае крокаў, дзеля якіх праводзяцца згаданыя «рэферэндумы». З другога боку, гэта таксама не праблема для Кітая ў адносінах з Расіяй.

Улады Кітая ў чарговы раз заклікалі Расію і Украіну пачаць дыялог, які прывядзе да ўрэгулявання канфлікту.

IAR/аз

Пачаліся псеўдарэферэндумы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны

23.09.2022 11:30
Паводле экспертаў, арганізацыя псеўдарэферэндумаў звязаная з паразамі Расіі на фронце.