Беларуская Служба

Памёр Францішак Печка - Густлік з серыялу «Чатыры танкісты і сабака»

24.09.2022 12:03
Печка быў адным з самых любімых польскіх актораў, сыграў шматлікія ролі ў кінафільмах, таксама граў у тэатры.
 .
Францішак Печка. Архіўны здымакфота: PAP/Jakub Kamiński

Памёр вядомы польскі актор Францішак Печка, які праславіўся дзякуючы ролі Густліка ў серыяле «Чатыры танкісты і сабака».

Актор памёр ва ўзросце 94 гадоў. Больш за паўстагоддзя ён супрацоўнічаў з Тэатрам Польскага радыё. Быў адным з самых любімых польскіх актораў, сыграў шматлікія ролі ў кінафільмах, таксама граў у тэатры.

Польскае радыё падрыхтавала адмысловыя перадачы, прысвечаныя постаці выбітнага актора.

IAR PR/нг