Беларуская Служба

Стартавала адукацыйная кампанія «Місія: Свабодная Польшча»

26.09.2022 15:04
Яна прымеркаваная да перавозкі з Англіі ў Польшчу астанкаў трох польскіх прэзідэнтаў у выгнанні.
,
Канферэнцыя, прысвечаная пачатку кампаніі фота: PAP/Radek Pietruszka

Упаўнаважаны ўраду Польшчы па пытаннях польскай дыяспары і палякаў за мяжой Ян Дзедзічак урачыста адкрыў адукацыйную кампанію «Місія: Свабодная Польшча». Яна суправаджае праект перавозкі з Англіі ў Польшчу астанкаў трох польскіх прэзідэнтаў у выгнанні.

Падчас канферэнцыі ў Каралеўскім замку ў Варшаве Ян Дзедзічак сказаў, што гэтыя мерапрыемствы маюць некалькі мэтаў. Па-першае, яны паказваюць, хто меў рацыю, а па-другое, што сённяшнія ўлады вельмі моцна атаясамліваюць сябе з пераемнасцю ўлады ІІ Рэчы Паспалітай. «Па-трэцяе – гэта адукацыйны праект, які паказвае грамадству, асабліва моладзі, што гэтыя ўрады ў выгнанні былі законнай уладай Польшчы, а тое, што было ў краіне, было часткай савецкай акупацыі», – дадаў Ян Дзедзічак.

Упаўнаважаны па пытаннях палякаў замежжа паведаміў таксама, што ў Варшаве будзе пабудаваны Маўзалей прэзідэнтаў Рэспублікі Польшча ў выгнанні.

З Лондану ў Польшчу будзе дастаўлены прах Уладзіслава Рачкевіча, Аўгуста Залескага і Станіслава Астроўскага.

IAR PR/нг