Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская наведала Кракаў і Асвенцім, усклала кветкі ахвярам лагеру смерці «Аўшвіц-Біркенаў»

02.10.2022 17:02
У Кракаве пройдзе жывая прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska».
         -. , , 2  2022
Святлана Ціханоўская ў музеі на месцы нацысцкага лагеру смерці «Аўшвіц-Біркенаў». Асвенцім, Польшча, 2 кастрычніка 2022 годафота: «Белсат»

У Кракаве 2 кастрычніка пройдзе жывая прэзентацыя кнігі «Lodołamaczka. Swiatłana Cichanouska», у якой возьмуць удзел аўтар Руслан Шошын і галоўная гераіня кнігі – Святлана Ціханоўская. Яна ўжо прыбыла ў Кракаў, паведамляе «Белсат».

Святлана Ціханоўская наведала ў Кракаве каралеўскі замак Вэвель і ўсклала кветкі на магіле Леха і Марыі Качыньскіх – прэзідэнта Польшчы і яго жонкі, загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам у 2010 годзе. Ціханоўскую суправаджаў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Затым Святлана Ціханоўская наведала Асвенцім, што ў 60 км ад Кракава, і музей на месцы нацысцкага лагеру смерці «Аўшвіц-Біркенаў». Там яна ўсклала белыя і чырвоныя кветкі.

У кнізе памяці музею Ціханоўская пакінула такі допіс:

«Хопіць нявінных ахвяраў. Людзі не павінны паміраць ад крывавых ідэй дыктатараў. Чалавечае жыццё – найвышэйшая каштоўнасць. Мне балюча думаць, што столькі людзей памерла ў гэтым месцы. І што сярод іх было столькі беларусаў», – напісала палітык.

вс