Беларуская Служба

У Беластоку адбудзецца канцэрт у памяць аб мясцовым беларускім дзеячы Лукашу Стэпанюку

02.10.2022 19:06
3 кастрычніка беластоцкаму журналісту, дзеячу беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, гукарэжысёру і музыканту Лукашу Стэпанюку споўнілася б 45 гадоў.
У Беластоку адбудзецца канцэрт у памяць аб мясцовым беларускім дзеячы Лукашу СтэпанюкуМерапрыемства пройдзе ў Беластока ва ўстанове культуры «Nie teatr»

У панядзелак у Беластоку адбудзецца канцэрт у памяць аб мясцовым беларускім дзеячы Лукашу Стэпанюку.

3 кастрычніка беластоцкаму журналісту, дзеячу беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, гукарэжысёру і музыканту Лукашу Стэпанюку споўнілася б 45 гадоў. Ён раптоўна памёр сёлета.

Лукаш Стэпанюк вывучаў беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, у студэнцкія часы праходзіў моўна-журналісцкую практыку ў Беларускай службе Польскага радыё.

Мерапрыемства пройдзе ў Беластока ва ўстанове культуры «Nie teatr» (ul. Sienkiewicza 4). У вечары возьмуць удзел гурт Relikt і Аляксандр Памідораў, гурт Ilo&friends, пісьменнік Уладзімір Арлоў. Пачатак а 19:00.

вс