Беларуская Служба

Польшча мае надзею на асуджэнне Расіі на форуме Генасамблеі ААН

04.10.2022 09:32
Расія не мае права вета на форуме Генасамблеі, адзначыў амбасадар Польшчы ў ААН Кшыштаф Шчэрскі.
Сцяг ААНілюстрацыя: ААН

Амбасадар Польшчы ў ААН выказаў надзею, што Генасамблея ААН прыме рэзалюцыю, якая асудзіць Расію за незаконную анексію часткі тэрыторыі Украіны. Некалькі дзён таму прадстаўнікі РФ наклалі вета на рэзалюцыю падчас пасяджэння Рады бяспекі ААН. «Расія не мае права вета на форуме Генасамблеі. Кожная краіна мае адзін голас», – адзначыў у інтэрв'ю TVP Info Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski):

- Мы будзем абмяркоўваць гэта на форуме Генасамблеі, як не на бягучым, то на будучым тыдні. Мы хочам дабіцца падтрымкі максімальнай колькасці краінаў. Зразумела рэзалюцыя будзе абапірацца на той жа сам тэкст, то бок на адсутнасць згоды на сілавую анексію. Я спадзяюся, што большасць краінаў падтрымае такі дакумент, а Расія не будзе мець ужо права вета.

У пятніцу Уладзімір Пуцін абвясціў аб уключэнні ў Расійскую Федэрацыю чатырох абласцей Украіны – Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай. Раней улады ў Маскве правялі ў гэтых раёнах псеўдарэферэндумы. Галасаванне па гэтым пытанні праходзіла пад ціскам расійскай арміі, а міжнародная грамадскасць не прызнала яго вынікаў.

IAR/аз

Пачаліся псеўдарэферэндумы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны

23.09.2022 11:30
Паводле экспертаў, арганізацыя псеўдарэферэндумаў звязаная з паразамі Расіі на фронце.

Расія даставіла статыстаў на псеўдарэферэндумы

23.09.2022 17:43
Гэты рэферэндум – толькі махлярства, кажа мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.

Акупацыйныя ўлады прымушаюць украінцаў да ўдзелу ў псеўдарэфэрэндуме

23.09.2022 20:31
Пра прымусовы ўдзел у псеўдарэферэндуме паведамляюць, у тым ліку, жыхары Луганскай вобласці.