Беларуская Служба

Над Польшчай праляцелі чатыры расійскія знішчальнікі

06.10.2022 13:24
Чатыры расійскія знішчальнікі парушылі сёння паветраную прастору Польшчы і Швецыі.
Аўдыё

Дзякуючы ўмяшанню італьянскіх ваенна-паветраных сіл NATO, якія базуюцца пад Мальбаркам, парушальнікаў адціснулі да межаў Калінінградскай вобласці.

Гэта не першы раз, калі Расія сваімі вайсковымі самалётамі парушае паветраную прастору Польшчы.

Італьянскія знішчальнікі NATO, дыслакаваныя на 22-й тактычнай авіябазе ў Мальбарку, былі паднятыя сёння ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Польшчы і Швецыі знішчальнікамі з Калінінграда. Чатыры самалёты былі вымушаныя вярнуцца ў межы расийскага рэгіёну.

Пра гэта італьянцы паведамілі ў Twitter. Гэта не першы раз, калі расейцы парушаюць суверэнітэт Польшчы. У мінулым было некалькі дэманстрацыйных палётаў. ВПС Італіі таксама былі вымушаныя ўмяшацца 30 верасня, калі расійскі самалёт небяспечна наблізіўся да польскай мяжы. Важна, што аэрапорт у Калінінградскай вобласці з'яўляецца авіябазай авіякампаніі балтыйскага флоту, якая ў апошнія гады пастаянна ўмацоўваецца.

biznesalert.pl / вх