Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Польшча будзе працягваць падтрымку Украіны

25.11.2022 17:44
Прэзідэнт наведаў канферэнцыю «Ідэя Еўропы» у літоўскім Коўне, у якой таксама прымалі ўдзел прэзідэнты Літвы, Латвіі і Румыніі.
   , 25  2022 .
Анджэй Дуда ў Коўне, 25 лістапада 2022 г. Крыніца: PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў, што Польшча працягне падтрымліваць Украіну ў бароне ад расійскай агрэсіі. Прэзідэнт наведаў канферэнцыю «Ідэя Еўропы» у літоўскім Коўне, у якой таксама прымалі ўдзел прэзідэнты Літвы, Латвіі і Румыніі.

-Мы – прэзідэнты дзяржаў Цэнтральнай Еўропы – сабраліся тут, каб падтрымаць Украіну, якая хоча быць паўнапраўным чальцом незалежнай, дэмакртатычнай і свабоднай Еўропы. Мы дэманструем сваю падтрымку не толькі словам, але і справай, праз аказанне разнайстайнае дапмогі Украіне і яе абаронцам.

Канферэнцыі «Ідэя Еўропы», арганізаваная Універсітэтам Вітаўта Вялікага ў Коўне, стала пляцоўкай дзе прэзідэнты Літвы, Польшчы, Латвіі і Румыніі – Гітанас Наўседа, Анджэй Дуда, Эгілс Левітс і Клаўс Ёханіс – абмяркоўвалі абарону і ўмацаванне ўсходняга флангу НАТА.

iar/эж

Польская САУ «Краб» на ўкраінскай перадавой – сучасная артылерыя на полі бою (ФОТА + ВІДЭА)

24.11.2022 05:11
Украінцы пазітыўна выказваюцца пра самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб» польскай вытворчасці.

Генсек НАТА: Будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта будзе патрэбна

25.11.2022 13:04
НАТА анансавала дапамогу Босніі і Герцагавіне, а таксама Грузіі і Малдове.