Беларуская Служба

Цэны на газ у наступным годзе застануцца на ўзроўні 2022 года

26.11.2022 10:30
Урад Польшчы прыняў праект закона аб спецыяльнай абароне спажыўцоў газу ў 2023 годзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

 Згодна з ім, у рамках энергетычнага шчыта будуць працягнуты ахоўныя меры для найбольш неабароненых спажыўцоў газу, у тым ліку насельніцтва.

Цэны на газ і паслугі ў наступным годзе застануцца на ўзроўні 2022 года. Для вытворцаў энергіі будзе ўведзены механізм кампенсацыі.

Найбольш важнымі рашэннямі, прапанаванымі ў законе, з'яўляюцца ўвядзенне максімальнай цаны на газ на ўзроўні каля 200 злотых за мегават-гадзіну і замарожванне ставак аплаты за пастаўку.

Максімальная цана будзе прымяняцца да дамашніх гаспадарак, жыллёвых суполак і кааператываў, а таксама да субʼектаў, якія прадастаўляюць ключавыя паслугі грамадству, у тым ліку медыцынскую і сацыяльную дапамогу, да школаў і ўніверсітэтаў, а таксама ясляў, цэркваў і няўрадавых арганізацый.

Прынцып замарожанага тарыфу будзе дзейнічаць для ўсіх, незалежна ад планкі даходу.
Людзі з малым даходам (2100 злотых для сямʼі з аднаго чалавека і 1500 злотых на чалавека для сямʼі з некалькіх чалавек) прадугледжаны газавы дадатак.

ав