Беларуская Служба

У пятніцу праз мяжу з Беларуссю ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 70 замежнікаў

26.11.2022 13:02
Сямёра з іх перайшлі памежныя рэкі Свіслач і Пшэвлока, паведамляе Памежная служба ў справаздачы за папярэдні дзень.
.
.фота: Straż Graniczna

«Затрыманыя іншаземцы заявілі, што беларускія вайскоўцы дапамагалі ім нелегальна перасекчы мяжу», – паведаміла ў суботу раніцай Памежная служба ў Твітэры.

Паводле звестак памежнай службы, усяго з пачатку лістапада зафіксавана амаль 2 тысячы спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. У кастрычніку такіх спробаў было больш за 2,5 тысячы. Агулам з пачатку года гэта больш за 13,5 тысяч спробаў.

ав