Беларуская Служба

У Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Развіццё Альтэрнатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах»

26.11.2022 15:13
27 лістапада, у нядзелю, у Варшаве адбудзецца канферэнцыя «Развіццё Альтэрнатыўнай беларускай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах».
 .
Ілюстрацыйны здымак.DariuszSankowski/pixabay.com/СС0

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Рух Беларускай Салідарнасці.

У Канферэнцыі прымуць удзел беларускія працаўнікі сферы адукацыі – выкладчыкі, настаўнікі, навукоўцы, людзі, звязаныя з адукацыяй. Арганізатары кажуць, што гэта добрая нагода для сустрэчы, абмену досведам і абмеркавання пытанняў дапамогі і стварэння новых магчымасцяў для беларускай адукацыйнай супольнасці.

Запланаваныя некалькі панэльных дыскусій: «Эміграцыя: магчымасці і выклікі для беларускай адукацыі», «Міжнародныя інстытуцыі ў падтрымку беларускай адукацыі», «Дзейныя ініцыятывы альтэрнатыўнай адукацыі». Пройдзе прэзентацыя адукацыйных ініцыятыў (дашкольная, сярэдняя школа, прафесійныя школы, ВНУ, акадэмічныя ініцыятывы).

ав