Беларуская Служба

44 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

27.11.2022 11:22
Нелегальныя мігранты – грамадзяне Шры-Ланкі, Емена і Сірыі. Яны прыехалі ў Беларусь з Расіі.
Польская Памежная вартаhttps://twitter.com/Straz_Graniczna/status/1596766060380053505/photo/1

За апошнія суткі 44 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведамляе ў Twitter, што спробы адбываліся на ўчастках, якія ахоўваюцца заставамі ў Ліпску, Мельніку і Чарэмчы.

Нелегальныя мігранты – грамадзяне Шры-Ланкі, Емена і Сірыі. Яны прыехалі ў Беларусь з Расіі.

Польская Памежная варта нагадвае, што ў гэтым месяцы было 2 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Год таму ў лістападзе такіх спробаў было 8900.

IAR/яс