Беларуская Служба

Эксперт: Расія ўзмацняе атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, каб прымусіць Кіеў да перамоваў

27.11.2022 13:17
«Расіяне разлічваюць, што гэты шлях больш надзейны, каб замарозіць канфлікт і захаваць статус-кво, калі гаворка ідзе пра кантроль над украінскімі тэрыторыямі.» 
  ,
Вайна ва Украіне, ХаркаўPAP/Mykola Kalyeniak

Эксперт па Украіне з Ягелонскага клубу Паўліна Лянг (Paulina Lang) заявіла, што ўзмацненне расійскай атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны з'яўляецца спробай прымусіць улады ў Кіеве пачаць перамовы.

Паўліна Лянг у эфіры Польскага радыё, падкрэсліла, што Расія мэтанакіравана імкнецца выклікаць гуманітарны крызіс ва Украіне.

- Мы назіраем спробы перасунуць асноўны ўдар у гэтай вайне з ваеннага фронту на энергетычны фронт. Расіяне разлічваюць, што гэты шлях больш надзейны, каб заставіць украінскія ўлады сесці за стол перамоваў, замарозіць канфлікт і захаваць статус-кво, калі гаворка ідзе пра кантроль над украінскімі тэрыторыямі. Расія праводзіць тэракты на ўкраінскую крытычную інфраструктуру, якая зʼяўляецца грамадскай інфраструктурай.

Паліна Лянг адзначыла, што на дадзены момант вытворчасць электраэнергіі ва Украіне забяспечваюць атамныя станцыі, якія выпрацоўваюць больш за 50 працэнтаў электраэнергіі і не падвяргаюцца атакам з боку расіян. Праблема, аднак, у шматлікіх пашкоджаннях сетак перадачы.

Апошнім часам расійскія войскі актывізавалі ракетна-артылерыйскія абстрэлы крытычнай інфраструктуры Украіны. Асабліва інтэнсіўна нападам падвяргаюцца лініі электраперадачы і традыцыйныя электрастанцыі.

яс