Беларуская Служба

Трамвай «Супраціву» ў Варшаве - урок гісторыі пра антыкамуністычную дзейнасць у часы ПНР

27.11.2022 18:19
У трамваі былыя ўдзельнікі Груп Супраціву расказвалі пасажырам пра антыкамуністычную апазіцыю 1980-х гг.
Гістарычны трамвай "Супраціву"PAP/Piotr Nowak

Гістарычны трамвай «Супраціву» праехаў па маршруце месцаў, дзе групы супраціву «Салідарнасць» арганізоўвалі свае акцыі супраць камуністычных уладаў у 1980-х гадах, гэта значыць па галоўных вуліцах сталіцы, у тым ліку вуліцы Андэрса, Маршалкоўская і Нававейская.

У трамваі былыя ўдзельнікі Груп Супраціву расказвалі пасажырам пра антыкамуністычную апазіцыю 1980-х гг. Пасажыры маглі бясплатна дабрацца да месца прызначэння і паслухаць аповеды антыкамуністычных актывістаў.
Гістарычныя мерапрыемствы праходзяць у рамках святкавання 40-годдзя Групы Супраціву «Салідарнасць».

Гістарычны трамвай быў заклеены плакатамі з фотаздымкамі падзеяў і перадрукаванымі ўлёткамі, якімі сорак гадоў таму актывісты змагаліся з камуністычнай уладай.

Пра іх важнасць гаворыць Марэк Главацкі (Marek Głowacki) з групы супраціву «Салідарнасць».

«Тады не было інтэрнэту, была інфармацыйная манаполія ўладаў, якія не прапускалі пэўную інфармацыю, і выхад на вуліцы з паведамленнямі падпольнай «Салідарнасці» азначаў, што гэтая манаполія парушаецца. Гэта былі маштабныя улёткавыя кампаніі: у горад на буйныя скрыжаванні адначасова выходзілі дзясяткі людзей і раскідалі тысячы ўлётак», – распавёў ён.

Групы Супраціву «Салідарнасць» дзейнічалі ў падполлі ў апошні перыяд існавання ПНР, у 1982-1989 гг.

IAR/яс