Беларуская Служба

«НАТА разглядае тры варыянты падтрымкі ўкраінцаў»

28.11.2022 09:15
Найбольш верагодны з іх, падтрымка ўкраінскай сістэмы СПА, лічыць амбасадар Польшчы ў НАТА Тамаш Шаткоўскі.
Посол Польщі в НАТО Томаш ШатковськийWojciech Kusiński/Polskie Radio

Амбасадар Польшчы ў НАТА Тамаш Шаткоўскі заявіў, што структуры альянсу рэгулярна вядуць перамовы аб тым, як падтрымаць Украіну ў барацьбе з Расіяй. У Першай праграме Польскага радыё амбасадар падкрэсліў, што цяпер расіяне ажыццяўляюць стратэгію «асіметрычнага» знішчэння цывільных аб’ектаў і крытычнай інфраструктуры, бо не здолелі перамагчы ўкраінцаў на полі бою. Зараз НАТА разглядае тры варыянты падтрымкі ўкраінцаў, дадаў Тамаш Шаткоўскі(Tomasz Szatkowski):

- Па-першае, гэта тэхнічная падтрымка з мэтай ліквідацыі знішчэнняў энергасеткі Украіны. Па-другое, супрацьпаветраная абарона. Па-трэцяе, наступальныя сродкі абароны, якія дазволілі б украінцам адэкватна адказваць на дзеянні Расіі. Гэты, трэці варыянт можа выклікаць сумневы. Першы – вельмі каштоўны, а затым маларэалістычны. І, другі варыянт, то бок СПА, таксама каштоўны, але ён дае гарантыю пэўнага абарончага шчыта.

Амбасадар таксама сказаў, што, паводле кіраўніка НАТА, у некаторых выпадках «для нашай бяспекі больш важна перадаць тэхніку Украіне, чым падтрымліваць пэўныя стандарты, калі гаворка ідзе пра ўзбраенне і боепрыпасы».

IAR/аз

Прэм'еры Польшчы, Украіны і Літвы падпісалі сумесную дэкларацыю

26.11.2022 10:59
У Кіеве адбылася сустрэча Люблінскага трохкутніка.

Польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Кіеве з Уладзімірам Зяленскім

26.11.2022 18:31
Матэвуш Маравецкі заявіў, што перад надыходзячай зімой падтрымка Украіны з боку міжнароднай супольнасці асабліва важная.