Беларуская Служба

Віцэ-старшыня ПіС: раптоўная смерць Макея можа быць вынікам дзеянняў Расіі

28.11.2022 11:50
Паводле незалежных СМІ, верагоднай прычынай смерці Уладзіміра Макея, стаў сардэчны прыступ.
Antoni Macierewicz
Antoni MacierewiczPolskie Radio

Віцэ-старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасці» Антоні Мацярэвіч заявіў, што раптоўная смерць міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея магла быць вынікам дзеянняў Расіі. Нагадваем, кіраўнік беларускай дыпламатыі памёр раптоўна ў суботу.

На думку Антонія Мацярэвіча(Antoni Macierewicz), гэта можа быць элемент спробы татальнага падпарадкавання Беларусі Уладзіміру Пуціну:

- Ён (Уладзімір Пуцін – рэд.) рыхтуе наступ, падчас якога тэрыторыя Беларусі і беларуская дзяржава будуць выкарыстоўвацца непасрэдным чынам з мэтай ваенных дзеянняў. Таму, я думаю, і смерць міністра замежных спраў Беларусі.

Пра смерць Уладзіміра Макея паведаміла беларускае Міністэрства замежных спраў, але не паведаміла пра прычыны. Прадстаўнік міністэрства заявіў, што гэтая інфармацыя стала нечаканасцю для ўсіх.
Паводле незалежных СМІ, верагоднай прычынай смерці Уладзіміра Макея, які дзесяць гадоў кіраваў беларускай дыпламатыяй, стаў сардэчны прыступ.

IAR /аз

На здымку: віцэ-старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасці» Антоні Мацярэвіч

Памёр міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

26.11.2022 15:02

Лідары АБСЕ: Мы ў шоку ад раптоўнай смерці міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея

27.11.2022 08:13
«Мы чакалі яго прысутнасці на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ на наступным тыдні ў Польшчы», – напісалі Рау і Шмід у Твітэры.