Беларуская Служба

Сенат у Польшчы святкуе 100-годдзе першай сесіі

28.11.2022 19:14
Спікер Тaмаш Гродзкі: Сенат быў створаны, каб усталёўваць добрае і разумнае права.
  100-
Удзельнікі святкавання 100-годдзя першай сесіі Сената Польскай рэспублікіPAP/Radek Pietruszka

Спікер Сената (вышэйшай палаты польскага парламента) падчас святкавання 100-годдзя першай сесіі палаты сказаў, што яна была створаная дзеля ўсталявання добрага і разумнага права. Тамаш Гродзкі(Tomasz Grodzki) падкрэсліў, што Сенат надоўга замацаваў сваю палітычную пазіцыю і высокі аўтарытэт у польскай прававой сістэме:

- Калі Польшча знікала з мапы Еўропы, то знікаў таксама Сенат, а калі яна адраджалася, то разам з ёю і Сенат. Сенат асацыюецца з лепшымі старонкамі польскай гісторыі.

Напрыканцы паседжання з нагоды 100-годзьдзя першай сесіі Сената Польскай рэспублікі была прынятая адмысловая пастанова. На цырымоніі прысутнічалі прэзідэнт Анджэй Дуда, спікер Сейма Эльжбета Вітэк, былыя і цяперашнія сенатары, прадстаўнікі дзяржаўных уладаў.

IAR /аз