Беларуская Служба

Прадстаўнікі кіроўнай партыі: Нямецкія комплексы «Patriot» павінны быць перададзеныя Украіне

29.11.2022 11:07
Польшча таксама выйграе ад такога рашэння, пераконвае прэс-сакратар партыі «Права і справядлівасць» Рафал Бахэнэк.
Patriot
PatriotMON/Twitter/Mariusz Błaszczak

Прэс-сакратар кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» лічыць, што з пункту гледжання бяспекі палякаў і палітычнай бяспекі краіны лепш было б, каб Германія перадала сістэму супрацьпаветранай абароны «Patriot» Украіне. «Польшча таксама выйграе ад такога рашэння», – пераконвае Рафал Бахэнэк(Rafał Bochenek):

- Паводле нас, калі Германія хоча перадаць свае комплексы «Patriot» на ўсход Еўропы, то яны павінны апынуцца на тэрыторыі Украіны. Там яны ў большай ступені паспрыяюць бяспецы Польшчы, чым размешчаныя на нашай усходняй мяжы.

20 лістапада міністр абароны Германіі Крысціна Ламбрэхт прапанавала Польшчы падтрымку, у выглядзе сістэм СПА «Patriot» і знішчальнікаў «Eurofighter», якія маглі б ахоўваць польскую паветраную прастору. Польскі бок з задавальненнем прыняў прапанову, але звярнуўся да немцаў з просьбай перадаць прапананавыя комплексы Украіне, дзе, на думку палякаў, яны больш патрэбныя. Размовы па гэтай справе працягваюцца.

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча разгледзіць магчымасць прыняць нямецкія комплексы «Patriot», калі Германія не пагадзіцца перадаць іх Украіне.

IAR/аз

Польскі ўрад хоча, каб Нямеччына перадала сістэмы «Пэтрыёт» не Польшчы, а Украіне

24.11.2022 09:11
«Гэта абароніць Украіну» ад далейшых ахвяраў, адключэння электраэнергетычнай сістэмы і павысіць бяспеку на нашай усходняй мяжы», – напісаў кіраўнік Мінабароны ў Twitter.