Беларуская Служба

Польскае радыё мае 20 працэнтаў слухачоў усёй аўдыторыі ў Польшчы

30.11.2022 18:19
Лідарам па долі слухачоў у Польшчы з'яўляецца прыватнае радыё RMF FM, якое слухаюць 26% аўдыторыі.
Budynek Polskiego Radia
Budynek Polskiego RadiaMałgorzata Sas/Polskie Radio

Гэта азначае, што кожны пяты радыёслухач праводзіць час за праглядам праграм Польскага радыё.

Вынікі пасіўнага прыёму радыёстанцый, апублікаваныя Нацыянальным інстытутам СМІ ўпершыню ў Польшчы, даюць грамадскаму радыё другое вельмі высокае месца сярод усіх радыёвяшчальнікаў.

Найбольш папулярны 1 канал Польскага радыё, г.зв. «Jedynka» слухаюць 9,9% апытаных, 3 -ая праграма «Trójka» мае 5,9% слухачоў, 2-ая праграма «Dwójka» – 1,3%, Polskie Radio 24, якое слухаюць 2,8% аўдыторыі ў Польшчы.

Лідарам па долі слухачоў у Польшчы з'яўляецца прыватнае радыё RMF FM, якое слухаюць 26% аўдыторыі, на пʼедэстале таксама іншае прыватнае Radio Zet, якое слухаюць 10,2% радыёслухачоў.

Polskie Radio – найбуйнейшае грамадскае радыё ў Польшчы. На ім трансліруюцца аўтарскія музычныя, публіцыстычныя, навукова-папулярныя, асветніцкія, сацыяльныя, забаўляльныя, сямейныя і рэлігійныя перадачы, а таксама радыёспектаклі і рэпартажы. Мае пяць агульнанацыянальных каналаў – PR1, PR2, PR3. Polskie Radio 24 i Polskie Radio dla Zagranicy (Канал Полскага радыё для замежжа).
Праз Інтэрнэт, дадаткі і ў сістэме DAB+ вяшчае: PR4, Polskie Radio Dzieciom, Polskie Radio Chopin, Polskie Radio Kierowców i Polskie Radio dla Ukrainy.

Партал Polskieradio24.pl кожны дзень публікуе найважнейшыя навіны з краіны і свету і прадстаўляе унікальныя спецыяльныя паслугі, архіўныя матэрыялы і мультымедыя.

IAR/яс