Беларуская Служба

Павел Латушка: Беларусь стала таталітарнай краінай

03.12.2022 09:11
На жаль, зараз на Захадзе да Беларусі прыглядаюцца менш уважліва, лічыць беларускі апазіцыянер, былы амбасадар Беларусі ў Польшчы.
Павел Латушка Foto: Ewa Plisiecka/PRdZ

Беларускі апазіцыянер і былы амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка заявіў, што ізалятары ў яго краіне перапоўненыя палітвязнямі. У эфіры Польскага радыё 24 намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета падкрэсліў, што беларуская апазіцыя пераследуецца, а сама Беларусь стала таталітарнай краінай:

- Зараз у Беларусі амаль 1,5 тысячы палітвязняў, 60 тысяч чалавек былі затрыманыя. У турмах прымяняецца здзек над вязнямі. У Беларусі актыўна дзейнічае ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта выключная сітуацыя ў Еўропе за апошнія 50 гадоў. На жаль зараз на Захадзе да Беларусі прыглядаюцца менш уважліва, а нават некаторыя краіны блакуюць увядзенне дадатковых санкцый супраць беларускага рэжыму. Лукашэнка карыстаецца гэтым, павялічваючы рэпрэсіі. Кожны дзень у Беларусі затрымліваюць дзясяткі людзей.

Пераслед апазіцыі ў Беларусі ўзмацніўся з 2020 года – пасля прэзідэнцкай кампаніі. Рэпрэсіі закранулі таксама палякаў і дзеячаў польскай меншасці ў краіне, у тым ліку сябраў і кіраўніцтва Саюза палякаў у Беларусі.

Нядаўна па невядомых прычынах быў перанесены суд над журналістам і актывістам СПБ Анджэем Пачобутам, які ўтрымліваецца ў турме з сакавіка мінулага году. Актывіста абвінавацілі ў «распальванні сацыяльнай варожасці» і «дзейнасці на шкоду дзяржаўнай бяспецы». Сапраўдная прычына пераследу – грамадская дзейнасць Пачобута.

IAR/аз

Павел Латушка заклікаў Сенат Польшчы уключыць беларускіх прадпрымальнікаў у польска-украінскія эканамічныя праекты

02.12.2022 17:45
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка заклікаў Сенат Польшчы уключыць беларускіх прадпрымальнікаў у польска-украінскія эканамічныя праекты.