Беларуская Служба

У Польшчы пачалося будаўніцтва адной з найбуйнейшых фотаэлектрычных ферм

08.12.2022 17:11
Да канца наступнага года амаль на 100 гектарах будзе пабудавана ўстаноўка магутнасцю 100 мегават.
PGE Energia Odnawialna planuje siedem nowych farm fotowoltaicznych
PGE Energia Odnawialna planuje siedem nowych farm fotowoltaicznychSnvvSnvvSnvv/Shutterstock

У Падкарпацкім рэгіёне (у гміне Грэмбаў, 10 км. ад Тарнобжэга) пачалося будаўніцтва адной з найбуйнейшых фотаэлектрычных ферм - PV Jeziórko. Да канца наступнага года амаль на 100 гектарах будзе пабудавана ўстаноўка магутнасцю 100 мегават. У 2024 годзе PV Jeziórko дасягне мэтавай магутнасці ў 153 МВт.

Дрэктар канцэрнц PGE Polska Grupa Energetyczna Войцех Дамброўскі сказаў, што новая ферма зможа забяспечваць энергіяй больш за 50 тысяч хатніх гаспадарак у раёне.

Плошча фермы складзе каля 200 гектараў, на якой будуць усталяваныя сучасныя монакрысталічныя сонечныя батарэі магутнасцю больш за 500 Вт кожная.

Панэлі, устаноўленыя на ферме П. В. Езёрка, будуць двухбаковымі. Гэта азначае, што яны могуць паглынаць святло з абодвух бакоў.

PGE Energia Odnawialna, кампанія, якая ўваходзіць у PGE Capital Group, на дадзены момант з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам зялёнай энергіі ў Польшчы. Фірма мае 20 ветравых электрастанцый, 29 гідраэлектрастанцый, 4 гідраакумулятарныя электрастанцыі і 24 фотаэлектрычныя электрастанцыі.

Сумарная ўстаноўленая магутнасць усіх аб'ектаў складае 2433,1 МВт.

ПР/юл