Беларуская Служба

Адбудова Украіны пасля вайны – шанец для польскіх кампаніяў

23.01.2023 18:03
Польскім прадпрымальнікам ужо цяпер варта шукаць магчымасці ўдзелу ў згаданым працэсе, лічыць Марцін Пшыдач.
Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марцін Пшыдач Fot.: Marcin Dławichowski/IAR

Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі ў Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач (Marcin Przydacz) заявіў, што польскія кампаніі маюць вялікія шанцы адыграць важную ролю ў адбудове Украіны пасля вайны. Пра гэта, між іншым, гаворка ішла падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Марцін Пшыдач падкрэсліў, што дапамога Украіне не абмяжоўваецца толькі гуманітарнымі пытаннямі:

- Адбудова – гэта таксама эканамічныя пытанні. У Давосе мы размаўлялі пра тое, якім чынам праводзіць гэты працэс. Зразумела, на гэтую мэты павінны быць прызначаныя сродкі з фінансавых рынкаў. Паводле мяне, у польскіх кампаній валікі шанец арыграць важную ролю.

Марцін Пшыдач адзначыў, што працэсам адбудовы Украіны зацікаўленыя немцы, французы і іншыя, якія найменш дапамагаюць украінцам у гэтым складаным часе. Таму польскім прадпрымальнікам ужо цяпер варта шукаць магчымасці ўдзелу ў аднаўленні Украіны.

Сусветны эканамічны форум у Давосе, які завяршыўся на мінулым тыдні, быў у асноўным прысвечаны бяспецы і перспектывам аднаўлення Украіны пасля заканчэння ваенных дзеянняў. Гэтыя пытанні абмяркоўвалі прысутныя ў Давосе польскія палітыкі – прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

IAR/аз

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падзякаваў брытанцам за падтрымку

23.01.2023 11:01
Дзякуй усяму брытанскаму народу, усім нашым сябрам у Брытаніі, заявіў украінскі лідар.

«Польшча перадасць свае «Леапарды» Украіне нават без згоды Германіі»

23.01.2023 16:07
Украіна змагаецца таксама за мір у Еўропе, нагадаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.