Беларуская Служба

Польскі фільм «Iа» намінаваны на «Оскар» і на прэмію «Цэзар»

25.01.2023 12:25
На абодвух конкурсах стужка будзе змагацца ў катэгорыі «Лепшы міжнародны фільм».
Статуэтка "Оскара"EPA/CAROLINE BREHMAN Dostawca: PAP/EPA

Фільм Ежы Скалімоўскага «Iа» атрымаў намінацыю на «Оскара». Стужка будзе змагацца за прэмію Амерыканскай кінаакадэміі ў катэгорыі «Лепшы міжнародны фільм».

Галоўны герой фільма– асёл, якога забіраюць з цырка і ён адпраўляецца ў вандроўку па польскай правінцыі і па Еўропе.

Акторка, якая грае ролю Касандры, Сандра Джымальска, сказала, што гэта быў надзвычай кранальны фільм.

- Мяне гэты фільм моцна ўзрушыў, настолькі моцна, што я не ў стане паглядзець яго яшчэ раз. Я ўдзельнічала ў працэсе вытворчасці гэтага фільма. Ён разарваў маё сэрца напалову. Фільм шматслаёвы, вачыма асла ён расказвае пра адносіны людзей да жывёлы, да свету і да іншых людзей. У мяне ёсць надзея на «Оскар», а найперш я адчуваю вялікую радасць.

Фільм Ежы Скалімоўскага будзе змагацца за ўзнагароду яшчэ з чатырма фільмамі, у тым ліку з нямецкай экранізацыяй кнігі «На Захадзе без змен» і аргентынскай стужкай «Аргентына 1985».

Лаўрэаты сёлетняй прэміі «Оскар» будуць абвешчаныя ў нядзелю, 12 сакавіка, падчас гала-цырымоніі, якая пройдзе ў галівудскім тэатры «Долбі».

Фільм Скалімоўскага «Iа» намінаваны таксама на прэмію «Цэзар» – гэта ўзнагарода Французскай акадэміі кінамастацтваў. Польскі фільм будзе змагацца за статуэтку таксама ў катэгорыі «Лепшы міжнародны фільм».
Цырымонія ўручэння прэміі «Цэзар» адбудзецца 24 лютага ў Парыжы.

IAR/яс