Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі пажадаў Уладзіміру Зяленскаму «перамагчы імперыю зла»

25.01.2023 16:21
Прэзідэнту Украіны сёння споўнілася 45 гадоў.
Уладзімір Зяленскі і Матэвуш Маравецкіhttps://twitter.com/MorawieckiM/status/1618172865693757441/photo/1

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пажадаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму «перамагчы імперыю зла». Прэзідэнт Зяленскі сёння адзначае сваё 45-годдзе.

Маравецкі апублікаваў віншаванні ў сацыяльных сетках на англійскай і ўкраінскай мовах. Яны суправаджаліся фатаграфіяй з Уладзімірам Зяленскім пры памятнай дошцы, усталяванай перад парламентам у Кіеве.

На дошцы прозвішчы прэмʼер-міністра Маравецкага, тагачаснага віцэ-прэмʼера Яраслава Качыньскага, прэмʼер-міністра Чэхіі Пётр Фіала і тагачаснага прэмʼер-міністр Славеніі Янэза Яншы. Яны былі першымі замежнымі палітыкамі, якія наведалі Украіну пасля расійскага ўварвання ў сакавіку 2022 года.

яс