Беларуская Служба

PKN Orlen заключыла доўгатэрміновы кантракт з амерыканскай кампаніяй на пастаўку звадкаванага газу

26.01.2023 08:05
Аб'ёмы паставак пакрываюць амаль 10 працэнтаў цяперашняй патрэбы польскіх кліентаў у газе ў гадавым вылічэнні.
Za dwa tygodnie wchodzi unijne embargo na paliwa gotowe z Rosji
Za dwa tygodnie wchodzi unijne embargo na paliwa gotowe z RosjiKarolis Kavolelis/ Shutterstock

PKN Orlen падпісала доўгатэрміновы кантракт на пастаўку звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з амерыканскай кампаніяй Sempra Infrastructure. На працягу 20 гадоў мільён тон сыравіны штогод будзе паступаць у Польшчу з тэрміналу Порт-Артур у Тэхасе.

Транспартаваць звадкаваны газ будзе флот газавозаў Orlen. Аб'ёмы паставак пакрываюць амаль 10 працэнтаў цяперашняй патрэбы польскіх кліентаў у газе ў гадавым вылічэнні.

Амбасадар ЗША Марк Бжэзіньскі падкрэсліў, што ў часы цяперашняга крызісу энергетычная бяспека зʼяўляецца сінонімам нацыянальнай бяспекі, і Польшча павінна мець доступ да паліва, неабходнага эканоміцы і грамадзянам. «Выбраўшы партнёрства з такімі амерыканскімі кампаніямі, як Sempra, Польшча робіць яшчэ адзін важны крок, каб мець доступ да газу, калі ён ёй патрэбны. І гэты кантракт яшчэ раз паказвае, што Злучаныя Штаты зʼяўляюцца наймацнейшым партнёрам Польшчы, калі справа даходзіць да энергетычнай бяспекі»- – заявіў ён.

Прэзідэнт Sempra Infrastructure Дэн Бруйет (Dan Brouillette) і былы міністр энергетыкі ЗША падкрэслілі, што амерыканская кампанія ганарыцца тым, што, пастаўляючы паліва ў Польшчу, спрыяе ўмацаванню яе бяспекі. «Мы цэнім цесныя адносіны з палякамі і мясцовымі дзелавымі коламі і верым, што можам дапамагчы ў дасягненні мэт польскага энергетычнага сектара. Без сумневу, свет сутыкаецца з праблемамі ў беспрэцэдэнтныя часы, калі краіны абараняюць сваю энергетычную бяспеку і хутка рыхтуюцца на будучыя зімы ён абвясціў.

Намеснік міністра дзяржаўнай маёмасці Мацей Малэцкі паведамляў, што кансалідацыя паліўна-газавых прадпрыемстваў неабходная для заключэння добрых кантрактаў. Ён сказаў, што Orlen, Lotos і PGNiG не канкуруюць паміж сабой за энергетычныя рэсурсы, таму што «яны абʼядналіся, каб забяспечыць энергетычную бяспеку Польшчы і канкурэнтаздольнасць польскай эканомікі». «Мультыэнергетычны Orlen як найбуйнейшы канцэрн Цэнтральнай і Усходняй Еўропы зʼяўляецца гарантам энергетычнай бяспекі ў нашай частцы Еўропы«, – сказаў ён.

Апошні кантракт разлічаны на 20 гадоў, першыя пастаўкі чакаюцца ў 2027 годзе. Пасля падпісання кантракта з Sempra Infrastructure агульны абʼём кантрактаў PKN Orlen з амерыканскімі пастаўшчыкамі ЗПГ павялічыўся амаль да 8 мільёнаў тон звадкаванага газу ў год.

Польскі мультыэнергаканцэрн пачаў развіццё ўласнага флоту газавозаў на аснове доўгатэрміновых чартарных пагадненняў. Першыя дзве адзінкі, пабудаваныя спецыяльна для патрэб Orlen, пачнуць транспартаваць звадкаваны газ ужо ў гэтым годзе. У 2025 годзе ў кампаніі будзе восем газавозаў.

IAR/ вх