Беларуская Служба

Беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава пахаваюць у Варшаве

28.01.2023 15:16
У Варшаве цяпер жыве маці Эдуарда Марына Лобава.
Эдуард ЛобаўФота: belsat.eu

Эдуарда Лобава, які загінуў 26 студзеня пад Вуглядарам, пахаваюць у Варшаве.

Дата развітання яшчэ не вядомая, паведамляе Радыё Свабода.

У Варшаве цяпер жыве маці Эдуарда Марына Лобава.

Спачатку цела Эдуарда адвязуць у горад Белая Царква побач з Кіевам, дзе знаходзіцца ягоная вайсковая частка. У гэты час будуць рыхтаваць дакументы, каб транспартаваць цела ў Польшчу, і атрымаць месца на могілках у Варшаве.

Абвешчаны збор сродкаў на пахаванне. Грошы можна перавесці на рахунак маці Эдуарда.

Рэквізіты: Назва банка: Bank Millennium S.A. IBAN: PL 751160 2202 0000 0003 6482 8385 SWIFT: BIGBPLPW

яс