Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны Польшчы: У нас становіцца ўсё больш салдат

29.01.2023 11:06
«Войска Польскае мацнее! У нас становіцца ўсё больш жаўнераў, якія маюць самую сучасную тэхніку, – паведаміў віцэ-прэм’ер, кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
M. Błaszczak: Mamy coraz więcej żołnierzy, którzy dysponują najnowocześniejszym sprzętem.
M. Błaszczak: Mamy coraz więcej żołnierzy, którzy dysponują najnowocześniejszym sprzętem. TT/@Zelazna_Dywizja

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак апублікаваў у Twitter графік з дадзенымі аб колькасці войскаў у 2015 і 2022 гадах. Як вынікае з графіка, колькасць людзей ва ўзброеных сілах Польшчы ў 2015 годзе складала 96 тысяч чалавек, а ў 2022 годзе – 164 тысяч салдат.


На графіку таксама прадстаўлены дадзеныя аб колькасці прызваных і звольненых прафесійных вайскоўцаў у 2022 годзе. Паводле звестак Міністэрства нацыянальнай абароны, першых было 13 742, другіх – 8 988. Улічваліся і дадзеныя за студзень гэтага года: з пачатку года было прызвана 3 969 прафесійных вайскоўцаў і вайскоўцаў добраахвотнай тэрміновай службы і 4 392 чалавекі былі звольненыя са службы.

«Вось пра нібыта адток жаўнераў. Войска Польскае мацнее! У нас становіцца ўсё больш жаўнераў, якія маюць найноўшую тэхніку. Мы аднаўляем часткі і ствараем новыя. Толькі ў гэтым годзе мы падрыхтавалі 25 тысяч месцаў для добраахвотнай вайсковай службы,» – пракаментаваў гэтыя дадзеныя ў Twitter кіраўнік Мінабароны.

У апошнія тыдні некаторыя СМІ паведамляюць пра відавочнае павелічэнне колькасці салдат, якія пакідаюць службу. У мінулую пятніцу партал Onet.pl напісаў пра «лавінны сыход з войска». «Паводле неафіцыйнай інфармацыі Onet, у гэтым годзе армію пакідаюць амаль 9 тысяч вопытных вайскоўцаў. Гэты маштаб быў бы яшчэ большым, калі б Мінабароны не ўнесла беспрэцэдэнтныя змены ў выплаты», – паведамляе партал.

«У мінулым годзе Мінабароны, паводле гэтых ацэнак, меркавала, што ў канцы студзеня 2023 года армію пакінуць каля 6 тысяч вайскоўцаў. Аднак ужо ўвосень стала зразумела, што гэты маштаб можа быць нават у два разы большым». Што азначае да 10% страты асабістага складу ва ўзброеных сілах», – гаворыцца ў матэрыяле Onet.

Як мы чытаем, крокам Міністэрства нацыянальнай абароны супраць хвалі сыходу са службы будзе, сярод іншага, нядаўна анансаванае ўвядзенне дадатковых ільгот для салдат за выслугу гадоў. Запланаваная ў законе дадатковая выплата пасля 15 гадоў службы будзе пачынацца з 5% ад заробку і будзе расці на 1% кожны год да 15 працэнтаў праз 25 гадоў. У наступныя гады яна застанецца на ўзроўні 15%. Па дасягненні 32 гадоў працоўнага стажу ён таксама будзе ўключацца ў аснову налічэння пенсіі. На мінулым тыдні праект быў прыняты парламенцкімі камітэтамі.

PAP