Беларуская Служба

Пачала працаваць гарачая лінія для бежанцаў з Украіны, зладжаная СААЗ

30.01.2023 08:35
Па ёй можна атрымаць інфармацыю аб даступных паслугах у рамках польскай сістэмы аховы здароўя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) запусціла гарачую лінію для бежанцаў з Украіны. Па ўказаным нумары можна атрымаць вычарпальную інфармацыю аб даступных паслугах у рамках польскай сістэмы аховы здароўя, напрыклад: як запісацца на прыём да ўрача ў Польшчы, як зрабіць прышчэпкі, прадоўжыць лячэнне хранічных захворванняў або атрымаць псіхалагічную дапамогу.

Гарачая лінія бясплатная, працуе 7 дзён у тыдзень (пн-пт 8:00-20:00, сб-нд 9:00-20:00) і абслугоўваецца на 2-х мовах: украінскай і расійскай.

Тэлефануйце бясплатна: 800 00 30 21

Крыніца інфармацыі: WHO/нг