Беларуская Служба

У Польшчы зарэгістравана каля пяці тысяч кампаній з беларускім капіталам

30.01.2023 13:09
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/wutzkohphoto

У Польшчы налічваецца 4980 кампаній, у якіх адным з акцыянераў з'яўляецца беларускае прадпрыемства або фізічная асоба з беларускім грамадзянствам (або зʼяўляецца сапраўдным бенефіцыярам), паведамляе Цэнтр эканамічнай інфармацыі.

Найбольш фірмаў беларусы зарэгістравалі ў вялікіх гарадах: у Варшаве – 2362, у Беластоку – 574, у Бела Падлясцы – 276, ва Вроцлаве – 219, Гданьску – 162, Кракаве – 147, Познані – 131.

Найбольшая колькасць гэтых арганізацы працуе ў такіх сферах, як перавозка грузаў (885), будаўнічыя работы (314), дзейнасць, звязаная з праграмным забеспячэннем (296), неспецыялізаваны аптовы гандаль (200), рознічны гандаль праз пошту або інтернэт (162), выкананне іншых аддзелачных будаўнічых работ (136) ды іншыя.

вх