Беларуская Служба

М. Маравецкі: Польшча праводзіць кансультацыі са сваімі партнёрамі па НАТА

30.01.2023 16:08
Кіраўнік ураду і міністр абароны наведалі 18-ю механізаваную дывізію імя генерала Тадэвуша Бука ў Седльцах.
Szef MON Mariusz Błaszczak i premier Mateusz Morawiecki
Szef MON Mariusz Błaszczak i premier Mateusz Morawieckitwitter.com/MON_GOV_PL

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча праводзіць кансультацыі са сваімі партнёрамі па НАТА перад тым, як прыняць рашэнне наконт паставак тэхнікі, якая ўмацоўвае сілы абароны Украіны. Так ён адказаў падчас прэс-канферэнцыі на пытанне аб перадачы Украіне знішчальнікаў F-16 і ракет далёкага радыюсу дзеяння.

- Таксама і адпраўка ва Украіну сістэм Patriot, таксама зладжанне магутнай сілы ў выглядзе сучасных танкаў – з нашага боку быў прэсінг, было пагадненне з ЗША. Як некалькі месяцаў таму ў выпадку самалётаў МІГ, так і цяпер, калі гаворка ідзе пра самалёты ды іх пастаўкі, гэта будзе адбывацца ў выніку канкрэтных дамоўленасцяў.    

Сёння кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі і віцэ-прэм'ер, міністр абароны Марыюш Блашчак наведалі 18-ю механізаваную дывізію імя генерала Тадэвуша Бука ў Седльцах.

IAR/нг