Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША збіраецца з візітам у Польшчу

31.01.2023 10:39
Белы дом разглядае магчымасць візіту ў Польшчу ў гадавіну расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MICHAEL REYNOLDS Dostawca: PAP/EPA

На пытанне журналіста Польскага радыё, ці амерыканскі прэзідэнт наведае Польшчу ў лютым, Джо Байдэн сказаў: «Я прылячу ў Польшчу, але пакуль не ведаю, калі».

Паводле паведамленняў NBC News і CNN, Белы дом разглядае магчымасць візіту ў Польшчу ў гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Папярэдні візіт прэзідэнта ЗША ў Польшчу адбыўся месяц пасля пачатку вайны ва Украіне.

Новы візіт будзе дэманстрацыяй узмацнення польскай дыпламатыі і ролі Польшчы на міжнароднай арэне ва ўмовах канфлікту, які адбываецца за ўсходняй мяжой, заявіла ў аўторак намеснік прэс-сакратара партыі «Права і справядлівасць» (ПіС) Уршуля Русецкая. Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Павал Шрот сказаў, што візы лідара ЗША будзе пацвярджэннем значнасці Польшчы.

Польска-амерыканскія адносіны вельмі добрыя, кантакты насамрэч сталыя і вельмі інтэнсіўныя, кажуць польскія палітыкі. Злучаныя Штаты падтрымліваюць Польшчу ў ваенным плане як сваёй вайсковай прысутнасцю, так і праз пастаўкі зброі. Візіт прэзідэнта Байдэна стане сімвалічным пацвярджэннем гэтай падтрымкі.

PAP/юл