Беларуская Служба

Пракуратура абскардзіць прысуд па справе двух расiйскіх шпіёнаў

01.02.2023 08:29
Пракуратура патрабуе, каб асуджаныя адсядзелі ў турме больш за прысуджаныя паўтара года і год.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpeterbwiberg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальная пракуратура будзе абскарджваць прысуд Марціну К. і Радаславу С., якіх раённы суд у Сувалках прысудзіў адпаведна да паўтара года і годa зняволення за шпіянаж на карысць Расіі.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Марыюш Пяснеўскі:

- Нагадваем, Марцін К. быў абвінавачаны Мазавецкім аддзелам па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры ў Варшаве ў дзейнасці на карысць расійскай ФСБ супраць Польшчы. У шпіёнскай дзейнасці яму дапамагаў яго кампаньён Радаслаў С. Марцін К. займаўся візавым пасярэдніцтвам і працаваў у кампаніі Радаслава С. Ведаючы, што Марцін К. супрацоўнічаў з расійскай выведкай, Радаслаў С. прадаваў яму інфармацыю для расійскіх службаў. Пракуратура патрабуе, каб асуджаныя адсядзелі ў турме больш за прысуджаныя паўтара года і год.

IAR/аз

Славенская контрвыведка арыштавала двух расійскіх шпіёнаў

30.01.2023 12:45
Яны дзейнічалі пад выглядам вядзення бізнесу – гандлю нерухомасцю і антыкварыятам.