Беларуская Служба

Прэзідэнт Дуда: У Польшчы і Латвіі супольны гістарычны досвед у адносінах з Расіяй

01.02.2023 13:20
Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-Дуда знаходзяцца з візітам у Латвіі.
Прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда і Латвіі Эгілс Левітс у РызеPAP/Andrzej Lange

Падчас візіту ў Рыгу прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што ўмацаванне бяспекі ў гэтым рэгіёне Еўропы спрыяе Польшчы і Латвіі. Ён адзначыў, што супрацоўніцтва абедзвюх краін і дзейнасць у НАТА аддаляюць Польшчу і Латвію ад імперыялістычных планаў Расійскай Федэрацыі:

- У гісторыі мы былі прымушаныя некалькі разоў змагацца з расійскай акупацыяй і агрэсіяй. Зараз мы павінны зрабіць з гэтай гісторыі высновы, то бок такім чынам умацаваць нашую бяспеку, каб мы былі гатовыя ў любы момант прадухіліць агрэсію Расіі.

У Рыжскім замку прэзідэнты Анджэй Дуда і Эгілс Левітс абмеркавалі, між іншым, пытанні міжнароднай бяспекі і двухбаковага супрацоўніцтва. Кіраўнік Польшчы таксама заявіў, што на саміце НАТА ў Вільні Польшча будзе патрабаваць узмацнення ўсходняга флангу альянсу.

Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнгаўзер-Дуда застануцца ў Латвіі да заўтра.

IAR/аз