Беларуская Служба

Польскія інструктары гатовыя падрыхтаваць украінцаў абслугоўваць танкі за 5 тыдняў

03.02.2023 10:38
Украіне будуць пастаўленыя сучасныя нямецкія танкі «Леапард». 
  Leopard 2
Нямецкі танк Leopard 2фота: PAP/EPA/FRIEDEMANN VOGEL

Польскія інструктары маглі б падрыхтаваць украінскіх салдат абслугоўвання танкаў «Леапард» нават за 5 тыдняў. У нармальным рэжыме вучоба працягваецца 10 тыдняў.

У Еўропе ёсць тры цэнтры, дзе могуць рыхтаваць салдат карыстацца дадзенай ваеннай тэхнікай. Адзін з іх знаходзіцца ў вёсцы Свентошаў у заходняй Польшчы. Польскае войска адмаўляе інфармацыі, ці ён будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы, але, меркаваннем ваенных экспертаў, гэта вельмі верагодна.

У вучэбна-трэніровачным цэнтры, абсталяваным трэнажорамі, могуць адначасова займацца 14 экіпажаў з чатырох чалавек. Навучанне да гэтага часу займала каля 10 тыдняў, але можа быць скарочана да пяці, – кажа маёр Мацей Банашыньскі, камандзір навучальнага цэнтру.

- 10 тыдняў падрыхтоўка цалкам дастаткова. Калі інтэнсіфікаваць падрыхтоўку шляхам максімальнага павелічэння колькасці інструктараў, коштам нашага часу і выходных, мы зможам падрыхтаваць экіпаж за пяць тыдняў, каб ён перасеў са старой тэхнікі на тэхніку новага пакалення.

Пад канец студзеня Германія афіцыйна заявіла аб адпраўцы 14 танкаў «Леапард 2» ва Украіну. Гэта адбудзецца праз 3-4 месяцы. Заходняя цяжкая тэхніка неабходная Украіне, каб распачаць контрнаступленне і вызваліць захопленыя землі. Кіеў доўгі час прасіў заходніх партнёраў паставіць яму такое ўзбраенне.

Reuters/РТР/нг