Беларуская Служба

За апошнія суткі Польшча не прапусціла 33 нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

05.02.2023 14:39
За суботу 82 мігранты спрабавалі нелегальна дабрацца на тэрыторыю ЕС з Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарFoto: Straż Graniczna @Straz_Graniczna

Памежная служба Польшчы паведаміла, што ў суботу былі затрыманыя 33 нелегалы з Беларусі, у тым ліку грамадзяне Турэччыны, Ірану, Эфіопіі і Нігерыі. Частка з іх спрабавала прайсці мяжу праз раку.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы 4 лютага на літоўска-беларускім памежжы зафіксавала 12 спробаў незаконнага пранікнення.

Дзяржаўная памежная ахова Латвіі адзначае, што ўчора папярэдзілі 37 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы.

З пачатку 2023 году зафіксавана ўжо 2 256 спробаў незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (найбольш у Польшчу – 1 556, Латвію – 427, Літву – 273).