Беларуская Служба

Польшча асуджае несправядлівы прысуд Анджэю Пачобуту

08.02.2023 15:01
Суд у Гродне асудзіў журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі на 8 гадоў пазбаўлення волі.
-
Прэм'ер-міністр Матэвуш МаравецкіAdam Guz/KPRM

Міністэрства замежных спраў Польшчы асуджае несправядлівы прысуд, вынесены беларускім судом Анджэю Пачобуту.

Суд у Гродне асудзіў журналіста і актывіста польскай меншасці ў Беларусі на 8 гадоў пазбаўлення волі.

Прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна напісаў у Twitter, што Анджэй Пачобут з'яўляецца польскім і беларускім патрыётам.

«Мы за яго будзем адстойваць. Прыйдзе дзень, калі свабодны Анджэй Пачобут і беларускія палякі змогуць жыць у вольнай Беларусі», – дадаў ён.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі напісаў, што 8 гадоў зняволення для Анджэя Пачобута гэта бесчалавечны прысуд беларускага рэжыму.

«Гэта чарговы акт пераследу палякаў у Беларусі. Мы зробім усё магчымае, каб дапамагчы польскаму журналісту, які мужна гаварыў праўду», напісаў прэмʼер-міністр у Twitter.

яс