Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская выступіла ў польскім Сэнаце ў сувязі з гадавінай паўстання 1863-64 гг.

08.02.2023 16:01
Святлана Ціханоўская сказала, што польскі і беларускі народы звязаныя супольнай гісторыяй, яны плячо аб плячо змагаліся за ўласную свабоду і дзяржаўнасць.
           1863-84 .
Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў польскім Сэнаце ў сувязі з гадавінай паўстання 1863-84 гг.PAP/Marcin Obara

Лідарка беларускай апазіцыі прысутнічала ў Сэнаце падчас абмеркавання рэзалюцыі да 160-годдзя выбуху паўстання 1863-64 гг, якое ў Польшчы называюць Студзеньскім паўстаннем.

Ціханоўская падкрэсліла, што польскі і беларускі народы маюць агульную гісторыю:

«Нас аб'ядноўваюць Тадэвуш Касцюшка і Канстанцін Каліноўскі, Адам Міцкевіч і Уладзіслаў Сыракомля, які сёлета святкуе 200-годдзе. Нас абʼядноўваюць тры гістарычныя паўстанні: 1794, 1830 і 1863 гг. Нашы народы поплеч змагаліся за сваю свабоду і дзяржаўнасць».

Святлана Ціханоўская дадала, што гэтыя смелыя дзеянні таксама дапамагаюць сёння беларусам у барацьбе з тыраніяй рэжыму Лукашэнкі, а таксама падтрымліваюць іх у барацьбе з расійскай агрэсіяй. Ціханоўская таксама адзначыла, што «сёння рэжым Лукашэнкі спрабуе разбурыць супольнае сяброўскае жыццё беларусаў і палякаў».

«Зачыняюцца польскія школы, руйнуюцца помнікі», – сказала яна. Ціханоўская таксама падкрэсліла, што дэвіз «за нашу і вашу свабоду» актуальны як ніколі:

«Бо барацьба за свабоду не мае межаў і павінна стаць справай і абавязкам кожнага. Сярод герояў, якія злучаюць Польшчу і Беларусь, ёсць і Анджэй Пачобут, які не скарыўся за сценамі турмы, не пайшоў на угоду і застаецца верным сваім ідэалам барацьбы за свабоду».

Рэзалюцыя аб 160-й гадавіне выбуху Студзеньскага паўстання была прынятая аднагалосна – яе падтрымалі 89 сенатараў. У дакуменце адзначаецца, што «Сенат РП аддае даніну павагі студзеньскім паўстанцам, дзякуючы ім за глыбокі і шчыры патрыятызм, які абʼяднаў усе сацыяльныя класы ў барацьбе за вольную і незалежную Айчыну».

У рэзалюцыі таксама гаворыцца, што «Сэнат Рэспублікі Польшча выказвае сваю салідарнасць і падтрымку братам і сёстрам Беларусі, якія сёння змагаюцца з дыктатурай, і аддае даніну павагі кожнаму вязню прарасейскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі».

яс