Беларуская Служба

У Кракаве пачаліся «Дні салідарнасці. Культура ў эміграцыі»

03.06.2023 18:26
Арганізатары двухдзённай імпрэзы – Інстытут культуры Віла Дэц’юша кажуць, што гэта адказ на цяжкі стан дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і крызіс дэмакратычных каштоўнасцяў
Аўдыё
  • У Кракаве пачаліся «Дні салідарнасці. Культура ў эміграцыі»
  .
Кракаўскія «Дні салідарнасці. Культура ў эміграцыі» К. Шчадковіч, radyjo.net

Кракаўскія «Дні салідарнасці. Культура ў эміграцыі» пачаліся з дзіцячага спектаклю «Маленькі прынц» беларускага тэатру «Дзеці суседзяў». Сёння ж адбудуцца спатканне з паэтам Уладзімірам Някляевым і дыскусія з пісьменніцай Ганнай Янкутай пра беларускую культуру ў часы крызісу.


Кракаўскія «Дні салідарнасці. Культура ў эміграцыі» Кракаўскія «Дні салідарнасці. Культура ў эміграцыі»

Заўтра ў праграме дэбаты пра вольную літаратуру і культуру ў эміграцыі з удзелам чальцоў беларускага ПЭН-клуба і Аб’яднанага пераходнага кабінету. Чакаюцца спатканні з пісьменнікам Уладзімірам Арловым, размова пра кнігу пра Алеся Бяляцкага.

Пра перспектыву вольнай Беларусі раскажа лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўцская. Два дні працуе кніжны кірмаш. Рэдактарка беларускага выдавецтва Гутэнберг Валянціна Андрэева кажа, што беларусы эміграцыі маюць свой цэнтр культуры.

– Цэнтр беларускай культуры ён павінен быць у сэрцах. Кракаў можа быць тэхнічнай пляцоўкай для выканання пэўных задач. Як толькі стане магчымым выконваць гэтыя задачы ў Беларусі, то мы з лёгкасцю ўздымемся з месца і вернемся ў Беларусь з новым досведам.


Віла Дэц'юша, Кракаў Віла Дэц'юша, Кракаў

Арганізатары двухдзённай імпрэзы – Інстытут культуры Віла Дэц’юша– кажуць, што гэта адказ на цяжкі стан дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі і крызіс дэмакратычных каштоўнасцяў, які ў беларусі толькі паглыбляецца.

Казімір Шчадковіч

У Кракаве распачаўся фестываль «Культура ў выгнанні»

10.06.2022 22:21
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч сказаў нам, што культура ў цяжкія часы дападае заставацца людзьмі і гэта галоўнае.