Беларуская Служба

Амаль усе квіткі на летні цягнік Варшава-Рыека ўжо раскупленыя 

18.07.2025 13:19
Цягнік Adriatic Express PKP Intercity перасякае чатыры краіны, а яго маршрут з’яўляецца адным з самых працяглых у Еўропе — каля 1240 км.
 Adriatic Express PKP Intercity   ,             1240 .
Цягнік Adriatic Express PKP Intercity перасякае чатыры краіны, а яго маршрут з’яўляецца адным з самых працяглых у Еўропе — каля 1240 км.https://x.com/PKPIntercityPDP

Да канца летняга сезону прададзена каля 11 тысяч білетаў на цягнік PKP Intercity з Варшавы ў Харватыю, — паведаміў міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак у інтэрв’ю Радыё Zet. Найперш раскупілі месцы ў купэйных і спальных вагонах, пазней — таннейшыя сядзячыя, коштам 193 злотых (45 еўра).

Палітык адзначыў, што маршрут быў адчынены на просьбу пасажыраў PKP Intercity, і цікавасць да яго перавысіла ўсе чаканні. Паводле яго, большасць водгукаў станоўчыя, хоць і не абышлося без недахопаў. У будучыні плануецца павялічыць колькасць вагонаў і скараціць час у дарозе — пасля рамонтаў на ўчастках у Славеніі, Харватыі і ў Сілезскім ваяводстве Польшчы час падарожжа скараціцца на тры гадзіны, а цяпер ён складае 19 гадзін.

Апошняе адпраўленне з Варшавы адбудзецца 28 жніўня, а з Рыекі — 29-га. Цягнік Adriatic Express PKP Intercity перасякае чатыры краіны, а яго маршрут з’яўляецца адным з самых працяглых у Еўропе — каля 1240 км.

PKP Intercity — найбуйнейшы польскі чыгуначны перавозчык, які абслугоўвае як унутраныя, так і міжнародныя маршруты і штогод перавозіць дзясяткі мільёнаў пасажыраў.

PAP/эж