Беларуская Служба

Браніслаў Камароўскі: Капітула Ордэна Белага Арла, праўдападобна, не падтрымала адабранне ордэна ў Зяленскага 

09.06.2026 10:14
Змест заключэння  капітулы не раскрываецца.
Прэзідэнт Польшчы Караль НаўроцкіФота: PAP/Marcin Obara

Капітула Ордэна Белага Арла перадала прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму сваё заключэнне адносна магчымасці пазбаўлення прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага найвышэйшай польскай дзяржаўнай узнагароды Ордэна Белага Арла. Канчатковае рашэнне будзе прынятае пазней, паведаміў прэс-сакратар польскага лідара Рафал Леськевіч. Змест заключэння не раскрываецца.

Паводле былога прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, значная частка членаў капітулы, імаверна, не падтрымала ідэю адклікання ўзнагароды. Былы прэзідэнт таксама звярнуў увагу на інфармацыю ў СМІ, аб тым, што ўкраінскі лідар не прыедзе ў чэрвені ў Гданьск на канферэнцыю па адбудове Украіны. 

— Было б дзіўна, калі б пасля пазбаўлення ордэна ён прыехаў. Гэта пытанне да прэзідэнта Наўроцкага, ці добра ён усё пралічыў з палітычнага пункту гледжання. Ствараецца ўражанне, што ён дзейнічаў эмацыйна.

Нагадаем, Наўроцкі прапанаваў разгледзець магчымасць пазбавіць Зяленскага ордэна з-за рашэння Кіева надаць адной з частак УСУ імя герояў УПА. Уладзімір Зяленскі атрымаў Ордэн Белага Арла ў 2023 годзе за развіццё польска-ўкраінскіх адносін.

iar/эж