Беларуская Служба

У акупаваным Крыме забілі крымскага татарына

12.07.2019 14:11
„Учора зніклы без вестак Фахры Мустафаеў быў знойдзены мёртвым”, - паведаміў журналіст.
Flaga Tatarów krymskich
Flaga Tatarów krymskichShutterstock

Крымскі татарын Фахры Мустафаеў, які знік 10 ліпеня, быў прызнаны мёртвым. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў журналіст Шаўкет Наматулаеў, інфармуе pravda.com.ua.

„Учора зніклы без вестак Фахры Мустафаеў быў знойдзены мёртвым. Яго забілі і пахавалі ў Бахчысарайскім раёне вёскі Араматнае”, - напісаў журналіст.

Ад сям'і загінулага Наматулаеў даведаўся, што ў сераду раніцай, прыкладна а 9:00, пасля тэлефоннай размовы Фахры ўстаў і выйшаў. Ён паспеў сказаць, што гэта ў справах Сімферопаля. Аднак ужо праз паўгадзіны з ім не было кантакту.

Фахры Мустафаеву было 38 гадоў. Ён пакінуў трое маленькіх дзяцей.

аз

На здымку сцяг крымскіх татараў.